Погода в Минске
-3 °C, Ветер: 1 м/с;

Наши новости - “Спеўны сход” заспявае калыханкі


“Спеўны сход” заспявае калыханкі

“Спеўны сход” заспявае калыханкі


29 кастрычніка “Спеўны сход” запрашае вас паспяваць калыханкі, пазнаёміцца з беларускім дзіцячым фальклорам. Дапамагаць нам у гэтым будзе ўзорны дзіцячы ансамбль “Калыханка” пад кіраўніцтва Людмілы Рыжковай.

Спяваючы калыханкі, гуляючы ў гульні, расказваючы казкі  дзецям, мы лёгка устанаўліваем з імі кантакт. Дзіцёнак шчыра ўспрымае ўсе казачныя гісторыі і песенкі, з іх дапамогай лепш пазнае свет, гарманічна сталее. Таксама з фальклору  дзеці  атрымліваюць мастацкі аформленную інфармацыю  пра  гісторыю, традыцыі, звычкі, светапогляды беларусаў.

Мы разам з прысутнымі на вечарыне паспяваем калыханкі, забаўлянкі і дзіцячыя песенкі. Пагуляем у гульні з песенкамі і раскажам казку пра калыханку.

Прыходзьце на “Спеўны сход” разам з дзеткамі, спявайце, весяліцеся і вучыцеся разам!

Адрас: Blue Sky, пр-т Незалежнасці, 58/6.

Уваход вольны.

 

Праект “Спеўны сход” увесну 2014 года распачалі Сяргей Доўгушаў і Аляксей Чубат. Праект спрыяе культуры супольных спеваў, яднае людзей, дапамагае захоўваць нематэрыяльную культурную спадчыну.



25.10.2014

Нет отзывов. Будьте первым!

Оставьте свой отзыв:

Ваше имя:
Ваш Email:
Отзыв:


Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев.


Рейтинг Mail.ru