29 кастрычніка “Спеўны сход” запрашае вас паспяваць калыханкі, пазнаёміцца з беларускім дзіцячым фальклорам. Дапамагаць нам у гэтым будзе ўзорны дзіцячы ансамбль “Калыханка” пад кіраўніцтва Людмілы Рыжковай.
Спяваючы калыханкі, гуляючы ў гульні, расказваючы казкі дзецям, мы лёгка устанаўліваем з імі кантакт. Дзіцёнак шчыра ўспрымае ўсе казачныя гісторыі і песенкі, з іх дапамогай лепш пазнае свет, гарманічна сталее. Таксама з фальклору дзеці атрымліваюць мастацкі аформленную інфармацыю пра гісторыю, традыцыі, звычкі, светапогляды беларусаў.
Мы разам з прысутнымі на вечарыне паспяваем калыханкі, забаўлянкі і дзіцячыя песенкі. Пагуляем у гульні з песенкамі і раскажам казку пра калыханку.
Прыходзьце на “Спеўны сход” разам з дзеткамі, спявайце, весяліцеся і вучыцеся разам!
Адрас: Blue Sky, пр-т Незалежнасці, 58/6.
Уваход вольны.
Праект “Спеўны сход” увесну 2014 года распачалі Сяргей Доўгушаў і Аляксей Чубат. Праект спрыяе культуры супольных спеваў, яднае людзей, дапамагае захоўваць нематэрыяльную культурную спадчыну.