Падарункі для пацалункаў. Тры падарункі HONOR, якія ўзрадуюць любога.

Падарункі для пацалункаў. Тры падарункі HONOR, якія ўзрадуюць любога.

Свет не стаіць на месцы, з намі здараюцца розныя падзеі - добрыя і не вельмі. Але ёсць нешта нязменнае - кожны год з лютага па сакавік у інтэрнэце спрачаюцца аб «гендэрных» святах. Ці патрэбны яны? Што трэба дарыць і што лепш не дарыць? Дыскусіі працягваюцца, але жаданне цешыць сваіх каханых падарункамі нікуды не падзелася. Ламаць галаву над падарункам не давядзецца - у гэтым матэрыяле мы падабралі некалькі варыянтаў універсальных настолькі, што падыдуць яны амаль кожнаму. І самае галоўнае - купіць іх можна выгадна, бо да сакавіка дзейнічаюць зніжкі.

Калі не ведаеш што дарыць - дары смартфон.

HONOR 50

Флагманскі HONOR 50 у Беларусі з'явіўся зусім нядаўна, але ўжо паспеў заваяваць давер тысяч карыстальнікаў. Чаму? Па-першае, ён прыгожы. Дызайнеры HONOR 50 вельмі стараліся зрабіць так, каб адзін раз убачыўшы, вы раз і назаўжды закахаліся ў гэтую эстэтыку. HONOR вылучаецца незвычайнымі варыянтамі каляровага афармлення задняй панэлі - перламутравы з галаграфічнымі лагатыпамі HONOR, і мігатлівы крышталь з унікальным бляскам у выглядзе снежных крышталяў. Таксама HONOR 50 прадстаўлены ў смарагдава-зялёным і паўночна-чорным колеры - для прыхільнікаў класічнага афармлення!

Па-другое, смартфон абсталяваны выгнутым 6.57-цалевым Full HD OLED-экранам з частатой абнаўлення да 120 Гц. Матрыца адлюстроўвае больш за 1,07 мільярда колераў, што адпавядае 100% каляроваму ахопу DCI-P3.

Па-трэцяе, моцны працэсар Qualcomm SnapdragonTM 778G забяспечвае высокую прадукцыйнасць як для паўсядзённых задач, так і для патрабавальных гульняў.

Акрамя таго, HONOR 50 можа пахваліцца акумулятарам 4300 мАг і функцыяй хуткай зарадкі HONOR SuperCharge на 66 Вт. Калі вы забыліся паставіць смартфон на зарадку перад сном, то раніцай паспееце зарадзіць яго пакуль снедаеце, бо хуткасць зарадкі ад нуля да 70% складае ўсяго 20 хвілін.

Што яшчэ цікавага можа прапанаваць HONOR 50 свайму шчасліваму ўладальніку? Адну з самых лепшых у гэтым класе смартфонаў камеру. Чатыры аб'ектыва асноўнай камеры ахопліваюць усе магчымыя сцэнары і забяспечваюць неверагодную якасць фота з высокай дэталізацыяй нават ноччу. Франтальная камера таксама не адстае - яна 32-мегапіксэльная з углом 90°, што дазваляе рабіць ідэальныя сэлфі і відэа, ахопліваючы больш прасторы ў кадры.

А калі раптам ваш каханы чалавек любiць дзяліцца жыццёвымі момантамі ў сацсетках, то HONOR 50 - ідэальны кампаньён. Мяркуйце самі: толькі ў гэтым смартфоне HONOR ёсць шэсць рэжымаў відэа і функцыя "Мультывідэа" для адначасовай трансляцыі з асноўнай і франтальнай камер у высокай якасці. Для эксперыментаў ёсць таксама бьюті-рэжым, разбіўка відэа на кадры і прадусталяваныя шаблоны сторыс для відэа.

Цана і даступнасць

Смартфон HONOR 50 можна купіць са зніжкай 200 рублёў з 11 лютага па 13 сакавіка ў афіцыйных партнёраў: аператараў сувязі МТС і A1, сетак крам «5 Элемент» і «Электрасіла», салонах сувязі «На Сувязі», «Алё» і інтэрнэт-гіпермаркеце 21vek.by.

Цана на HONOR 50 у версіі 8 ГБ + 128 ГБ стартуе ад 1199 рублёў. Дадзеная версія даступная ў двух колерах: перламутравы лога і смарагдава-зялёны. Версію з павялічаным да 256 ГБ аб'ёмам памяці можна будзе купіць ад 1399 рублёў у двух каляровых рашэннях – паўночны чорны і мігатлівы крышталь.

HONOR 50 Lite

Варыянт для тых, хто жадае падарыць нешта вельмі прыгожае, але не вельмі дарагое. HONOR 50 Lite - смартфон сярэдняга сегмента, але з выдатнымі характарыстыкамі: тонкі, лёгкі, з вялікім 6,67-цалевым FullView-экранам з вузкімі рамкамі 1,05 мм, з функцыяй абароны зроку і класнай квадракамерай. Апошняе азначае, што блок камеры ўключае чатыры аб'ектыва: асноўны на 64 Мп выдатна спраўляецца з большасцю сцэнараў, шырокавугольны 8 Мп з углом 106° і дыяфрагмай f/2.4 дае магчымасць здымаць пейзажы і архітэктуру, макрааб'ектыў на 2 Мп спатрэбіцца, каб захаваць дэталi , а аб'ектыў з эфектам баке забяспечыць размыты фон у партрэтным рэжыме.


 

HONOR 50 Lite з батарэяй 4300 мА·г і тэхналогіяй хуткай зарадкі HONOR SuperCharge 66 Вт дазволіць свайму ўладальніку рэдка задумвацца аб падзарадцы, а ў выпадку неабходнасці лёгка папоўніць зарад да 55% ўсяго за 15 хвілін.

У вас шмат сумесных фота і відэа? Усе яны могуць захоўвацца на смартфоне, бо HONOR 50 Lite з 128 Гб памяці дазволіць захоўваць больш за 11 000 песень, 28 000 фота і 440+ HD-відэа.

Цана і даступнасць

HONOR 50 Lite з выгадай каля 100 рублёў можна купіць у двух колерах – насычаны сіні і паўночны чорны. Усяго ад 699 рублей ва ўсіх крамах партнёраў: фірменных салонах МТС і A1, сеткі магазінаў «5 Элемент» і «Электрасіла», салонах сувязі «На Сувязі», «Алё», інтэрнэт-гіпермаркеце 21vek.by.

Што важна - смартфоны HONOR пастаўляюцца з прадусталяванымі сэрвісамі Google і фірмовай абалонкай Magic UI 4.2. Вам не трэба будзе шукаць аналагі папулярных прапаноў, бо ўсё, што трэба, ужо "на борце".

На здароўе!

Як паклапацiцца аб падарунку для каханага чалавека і пры гэтым не пазбавіцца апошніх зберажэнняў? Падарыць HONOR Band 6 – бранзалет, які ідэальна падыходзіць не толькі для аматараў спорту, але і ўвогуле для ўсіх, хто клапоціцца аб здароўi. Гэты фітнес-трэкер дазволіць лепш кантраляваць паказчыкі здароўя дзякуючы мноству карысных функцый. Напрыклад, HONOR Band 6 умее вызначаць узровень кіслароду ў крыві (SpO2), што грае важную ролю ў кантролі рэспіраторных захворванняў ці пры занятках альпінізмам.

Для аматараў фітнесу бранзалет прапануе багаты выбар розных рэжымаў заняткаў з персанальнымі рэкамендацыямі. HONOR Band 6 не баiцца вады i будзе работаць нават на глыбiнi 50 метраў

Гэтая прылада таксама будзе карысна для ўсіх, хто сочыць за пульсам. Дзякуючы аптычнаму датчыку і спецыяльнаму алгарытму для аналіза з дапамогай штучнага інтэлекту HONOR Band 6 падтрымлівае бесперапынны маніторынг сардэчнага рытму ў рэжыме рэальнага часу і папярэджвае ў выпадку выяўлення анамальнага сардэчнага рытму.

Якасны начны сон не менш важны, чым трэкінг здароўя і фізічнай формы на працягу дня. У HONOR Band 6 ёсць шэраг функцый для адсочвання сну, якія рэгіструюць дадзеныя аб штодзённым сне карыстальнікаў, у тым ліку фазы глыбокага, лёгкага і хуткага сну. HONOR Band 6 дае персаналізаваныя ацэнкі якасці сну і прапануе шляхі яго паляпшэння.

Бранзалет зроблен з якасных гіпаалергенных матэрыялаў, прадуманы да дробязяў, але коштуе нядорага. Вялікі яркі AMOLED-экран 1,47 цалі забяспечыць яркі і выразны малюнак – нарэшце з’явіўся фітнес-бранзалет без дробнага тэксту! Ёмкая батарэя дазваляе HONOR Band 6 працаваць да 14 дзён без падзарадкі - цэлых два тыдні можна нават і не думаць пра гэта!

Кожны зможа знайсці афармленне цыферблата на свой густ - HONOR Band 6 мае вялікую бібліятэку цыферблатаў. Ды і колер бранзалета таксама можна падабраць пад свой унікальны стыль. У Беларусі ён даступны ў трох колерах: чорны метэарыт, пяшчаны шэры і каралавы ружовы.

Цана і даступнасць

HONOR Band 6 па суперкошце 129 рублёў можна купіць ва ўсіх крамах партнёраў: фірменных салонах МТС і A1, сетцы крам «5 Элемент» і «Электрасіла», салонах сувязі «На Сувязі» , «Алё», інтэрнэт-гіпермаркеце 21vek.by.

Каштоўны падарунак для сябе і каханых - ноўтбук HONOR.

Згадзiцеся, выбраць лэптоп – складаная задача, асабліва, калі абраць яго трэба не для сябе, а для свайго блізкага. Для ідэальнага выбару вам трэба ведаць тры рэчы: перш-наперш, для якіх задач патрэбен ноўтбук (офісны варыянт, для працы з фота, для прагляду відэа ці для гульняў), прынамсі як часта яго трэба будзе насіць з сабой, дзе дакладна знаходзіцца найбліжэйшы салон аднаго з нашых партнёраў. Апошні пункт абавязковы – на шчасце, ў кожнага афіцыйнага партнёра HONOR прама зараз ёсць спецыяльная прапанова на ноўтбук брэнда HONOR*. Азнаёміцца са спецыяльнымі прапановамі і зрабіць выбар можна на сайтах партнёраў.

Што б вы ні абралі ў якасці падарунка, галоўнае - увага і клопат, якімі вы атачаеце каханых заўсёды, а не толькі ў асаблівы дзень!

*Падрабязныя ўмовы акцыі ўдакладняйце ў месцах продажу.